Усе навіны

«Рома» падпісала атакавалага хаўбека «Эмпалі» Тамаза Бальданцы

1 лютага, 21:27

Італьянскі паўабаронца Тамаза Бальданцы перайшоў з «Эмпалі» ў «Рому». У новай камандзе 20-гадовы хаўбек будзе гуляць у футболцы з 35-м нумарам.

Фота: афіцыйны сайт «Ромы»

Бальданцы – выхаванец «Эмполі», за дарослую каманду пачаў гуляць з 2020 года. У гэтым сезоне Тамаза правёў 14 матчаў у Серыі А, у якіх вызначыўся двума галамі. Падрабязная статыстыка 20-гадовага італьянца – тут.

Бальданцы стаў трэцім уваходным трансферам «Ромы» ў гэтае акно. Раней рымляне падпісалі цэнтрбека «Ювентуса» Дзіна Гейзена і левага фулбека «Лейпцыга» Анхеліньё.

Трансфернае акно адкрыта, спіс усіх пераходаў Серыі А – тут.