Усе навіны

Лапорта заявіў, што да Суперлігі гатовы далучыцца «Інтэр», «Мілан», «Напалі», «Бенфіка», «Аякс» і яшчэ 8 клубаў

2 лютага, 16:41

Прэзідэнт «Барселоны» Жаан Лапорта ў чарговы раз выказаўся наконт ініцыятывы запуску праекта Суперлігі.

«Суперліга можа стартаваць у наступным сезоне ці ў кампаніі 2025/26. У адваротным выпадку я ўсё пераасэнсую.

Мяне не турбуе, ці далучацца англійскія каманды. У іх ужо ёсць свая Суперліга – АПЛ.

Еўрапейскі кубак стартаваў у 1955 годзе з удзелам некалькіх клубаў, а пасля стаў топ-турнірам у Еўропе. Я ўяўляю сабе такі першы этап, а потым інтэгруецца больш клубаў.

Суперліга азначае, што вы кладзеце 100 мільёнаў еўра на стол для клуба толькі за ўдзел у спаборніцтвах – столькі не атрымліваюць нават за перамогу ў Лізе чэмпіёнаў.

Якія клубы гатовы далучыцца да Суперлігі? «Інтэр», «Мілан», «Рома», «Напалі», «Марсель», «Бенфіка», «Спортынг», «Порту», «Аякс», «Феенаорд», ПСВ, «Андэрлехт», «Бругэ» і любая каманда з Ла Лігі, акрамя «Атлетыка»», – сказаў Лапорта для Rai1.

Пры гэтым Жоан адзначыў, што «Баварыя» і «ПСЖ», якія крытыкавалі праект, не будуць удзельнічаць.