Усе навіны

Экс-гулец БАТЭ і «Нёмана» Мукам на праглядзе ў «Заглембэ» Хацкевіча

2 лютага, 17:03

Французскі паўабаронца Эрвэн Мукам знаходзіцца на праглядзеў у польскім «Заглембэ» (Д2), які ўзначальвае беларускі спецыяліст Аляксандр Хацкевіч.

Раней Мукам выступаў за БАТЭ і «Нёман». Усяго ён правёў у вышэйшай лізе 57 матчаў, забіў 6 мячоў, аддаў 9 галявых перадач.

Апошнім клубам футбаліста з'яўляецца «Румэланж» з Д2 Люксембурга. Падрабязная статыстыка гульца па спасылцы.