Усе навіны

Паўднёвая Карэя другі раз запар перавяла матч плэй-оф Кубка Азіі ў авертайм дзякуючы галу на 90+

2 лютага, 21:20

Зборная Паўднёвай Карэі ў другім матчы запар згуляла ўнічыю ў плей-оф Кубка Азіі.

На стадыі 1/8 фіналу карэйцы на працягу большай часткі матчу саступалі Саудаўскай Аравіі, але змаглі перавесці гульню ў авертайм дзякуючы галу Чо Кі Сіна на 9-й хвіліне кампенсаванага часу. У серыі пенальці больш дакладнымі аказаліся «азіяцкія тыгры» – 4:2.

У сённяшнім чвэрцьфінальным матчы з Аўстраліяй Паўднёвая Карэя зноў прапусціла ў першым тайме, але адыгралася напрыканцы сустрэчы. На 90+6-й хвіліне нападаючы «Вулверхэмптана» Хван Хі Чхан рэалізаваў пенальці і перавёў гульню ў авертайм. На 104-й хвіліне Сон Хын Мін прамым ударам са штрафнога забіў пераможны гол.

У паўфінале каманда Юргена Клінсмана згуляе са зборнай Іарданіі, якая сёння мінімальна перамагла Таджыкістан (1:0).