Усе навіны

«Феенорд»: «Вельмі здзіўлены паведамленнямі ў СМІ, што клуб пагадзіўся ўдзельнічаць у так званай Суперлізе. Гэта поўная лухта»

2 лютага, 23:45

«Феенорд» апублікаваў заяву наконт праекта Суперлігі.

«Феенаорд» вельмі здзіўлены паведамленнямі ў міжнародных СМІ аб тым, што клуб пагадзіўся ўдзельнічаць у так званай Суперлізе. Гэта поўная лухта», – гаворыцца ў паведамленні на старонцы клуба ў твітары.

Нагадаем, Прэзідэнт «Барселоны» Жоан Лапорта заявіў, што да Суперлігі гатовы далучыцца «Інтэр», «Мілан», «Рома», «Напалі», «Марсель», «Бенфіка», «Порту», «Аякс», «Феенаорд» і іншыя клубы.

Раней на гэтую заяву Лапорты ўжо адказала «Рома».