Усе навіны

«Сіці» наблізіўся да «Ліверпуля» на адлегласць двух ачкоў, маючы матч у запасе

6 лютага, 09:00

«Манчэстэр Сіці» на выездзе перамог «Брэнтфард» у матчы 23-га тура АПЛ (3:1).

Дзякуючы гэтай перамозе «гараджане» набралі 49 ачкоў і падняліся на другі радок у турнірнай табліцы АПЛ, абышоўшы «Арсенал». Лідэрам застаецца «Ліверпуль», але ў «Манчэстэр Сіці» яшчэ ёсць матч у запасе (супраць «Брэнтфорда» дома).

У выпадку перамогі над «Брэнтфордам» каманда Пепа Гвардыёлы апярэдзіць «Ліверпуль», які ў гэтым туры на выездзе саступіў «Арсеналу» (1:3).

Фота: скрыншот з аплікацыi Tribuna.com

9 сакавіка «Сіці» на выездзе згуляе супраць «Ліверпуля», а 30 сакавіка – прыме «Арсенал».