Усе навіны

Захар Волкаў: «У Расіі «Дынама» Мiнск змагалася б за пуцёўку ў Д1. БАТЭ не той. У ЧБ хочацца якасных легіянераў»

8 лютага, 13:02

Беларускі абаронца «Хімак» (Рaсiя, Д2), падпісант рэжымнага ліста спартоўцаў Захар Волкаў параўнаў узровень чэмпіянату Беларусі і расійскага Д2.

– [Д2 Расii] добры чэмпіянат, вельмі кантактны, шмат барацьбы, адзінаборстваў. Сапраўды, не чакаў, што будзе такі ўзровень. Ніхто нікому не саступае, чым супернік ніжэй класам, тым складаней з ім гуляць – яны за кошт самааддачы нівеліруюць усю розніцу. Так што на адным уменні тут выйграваць не атрымаецца, трэба дзерціся за кожнае ачко.

– Калі параўноўваць з вышэйшай лігай Беларусі?

– Неба і зямля. У нас узровень стаў слабейшы.

– За што БАТЭ і мінскае «Дынама» змагаліся б у Расіі?

– «Дынама» – за пуцёўку ў РПЛ. Цяперашні БАТЭ зараз не той, што раней, у камандзе шмат моладзі. Цяпер клуб арыентаваны на развіццё ўласных выхаванцаў, так што да прызавых расійскіх месцаў наўрад ці дацягнуўся б.

– Балюча бачыць стагнацыю роднага футбола?

– Перажываю, вядома. Хочацца, каб чэмпіянат развіваўся, прыязджалі якасныя легіянеры, хадзілі балельшчыкі, але пакуль гэтага няма, – сказаў Волкаў.