Усе навіны

Жазэ Маўрынью: «Хто скажа «я трэніраваў Месі»? Гэта абсурд»

9 лютага, 21:34

Жазэ Маўрынью назваў гульцоў, якіх хацеў бы бачыць у сваіх камандах.

«Я хацеў бы трэніраваць дэ Росі ў «Інтэры» і «Рэале», але гэта немагчыма. Я хацеў бы трэніраваць нават вельмі спелага Тоці ў «Інтэры», але гэта немагчыма. Заўсёды ёсць гульцы, якіх жадаецца трэніраваць, але гэта немагчыма.

У мяне няма нейкага канкрэтнага іграка, якога я мог бы назваць. Месі ніколі не быў патрэбен трэнер. Хто скажа «я трэніраваў Месі»? Гэта абсурд. Месі ведае ўсё, ён нарадзіўся з усім. Вы можаце толькі сказаць, што мелі гонар працаваць з ім», – сказаў Маўрынью.

Нядаўна дэ Росі замяніў Жазэ на пасадзе галоўнага трэнера «Ромы». Партугалец адчувае сябе здраджанным некаторымі гульцамі і клубам.