Усе навіны

Рандаль Кало-Муані: «З часам людзі будуць казаць, што 90 мільёнаў еўра былі добрым коштам за мяне»

10 лютага, 14:53

Нападаючы «ПСЖ» Рандаль Кало-Муані лічыць, што парыжскі клуб набыў яго ў франкфурцкага «Айнтрахта» па выгодным кошце.

«Мяне крытыкуюць з таго часу, як я перайшоў у «ПСЖ». Крытыка заахвочвае да развіцця, таму прыемна яе чуць. Гэта нібы парада. Трэба прымаць крытыку да ўвагі і ўдасканальвацца, каб яна знікла. Гэта лагічна.

Што да трансфернага кошту, то гэта важна. Асабіста мне яшчэ цяжка ўсвядоміць гэта. Гэта таксама цісне на мяне. Але скажу вам па сакрэце – з часам людзі будуць казаць, што 90 мільёнаў еўра былі добрым коштам за Рандаля Кола-Муані.

Я ведаю, што зараз людзі кажуць: «Што, 90 мільёнаў еўра за Кало-Муані?». Але яны ўбачаць, што ўсё вельмі проста», – сказаў француз.

За першыя паўгода ў «ПСЖ» Рандаль правёў 23 матчы ва ўсіх турнірах, у якіх забіў 8 галоў і аддаў 3 асістам.