Усе навіны

«Рэал» быў вымушаны ехаць 146 км аўтобусам у Лейпцыг, з-за страйку ў аэрапорце горада

12 лютага, 19:05

«Рэалу» прыйшлося змяніць маршрут з Іспаніі ў Нямеччыну на першы матч 1/8 фіналу ЛЧ з «РБ Лейпцыгам».

Паколькі ў аэрапорце Лейпцыга зладзілі 48-гадзінную папераджальную забастоўку, іспанская каманда вымушана была прыляцець у Эрфурт, а затым 146 км пераадолець аўтобусам. Чакаюць, што «Рэал» зваротна паляціць ужо з Лейпцыга, таму што забастоўка тады скончыцца.

Антоніа Рудзiгер і Джуд Белінгем не патрапілі ў заяўку «Рэала» на матч з «Лейпцыгам». Спіс траўміраваных гульцоў мадрыдскага клуба можна паглядзець – тут.

Матч «РБ Лейпцыг» – «Рэал» адбудзецца 13 лютага, пачатак – 22.00.