Усе навіны

Карла Анчалоці: «Для заўзятараў «Рэала» ЛЧ – найважнейшае спаборніцтва, там мы дабіліся найбольшага поспеху. Мы будзем змагацца і пачнем з «Лейпцыга»

12 лютага, 21:28

Галоўны трэнер «Рэала» Карла Анчалоці даў каментар перад матчам з «РБ Лейпцыгам» у Лізе чэмпіёнаў.

«Мы ў добрай форме, матываваныя і зараджаныя. Нам вельмі падабаецца Ліга чэмпіёнаў. Нас чакае моцны супернік, умелы, які гуляе з высокай інтэнсіўнасцю, так што нам трэба згуляць ідэальна і ў абароне, і ў атацы – а там у нас сапраўдныя майстры.

Не ведаю, ці лепшы гэта сезон [у маёй кар'еры]. З пункту гледжання вынікаў – магчыма. Мы прайгралі толькі двойчы. У нас моцная, сурʼёзная, матываваная каманда, у якой добрая атмасфера. Кожны робіць свой унёсак. Цяпер усё добра. Мы знаходзімся ў добрым становішчы на гэтай стадыі сезона, улічваючы ўсе цяжкасці. Дзякуючы майстэрству футбалістаў мы змаглі выйсці на свой найлепшы ўзровень.

Мая матывацыя заўсёды высокая, бо мне падабаецца тое, што і дзе я раблю. Мне падабаецца склад, падабаюцца гульцы ў маім распараджэнні.

Для балельшчыкаў мадрыдцаў Ліга чэмпіёнаў – гэта самае важнае спаборніцтва, таму што ў ім мы дабіліся найбольшага поспеху. Мы будзем змагацца за поспех і пачнем з «Лейцпіга» – моцнага суперніка», – сказаў Анчалоці.

Матч «РБ Лейпцыг» – «Рэал» адбудзецца 13 лютага, пачатак – 23.00.