Усе навіны

Карла Анчалоці: «Для «Рэала» Ліга чэмпіёнаў – найважнейшае спаборніцтва»

13 лютага, 09:30

Галоўны трэнер «Рэала» Карла Анчалоці распавёў пра атмасферу ў сваёй камандзе напярэдадні Лігі чэмпіёнаў.

«Мы ў добрай форме, матываваныя і зараджаныя. Нам вельмі падабаецца Ліга чэмпіёнаў. Нас чакае моцны супернік, які гуляе з высокай інтэнсіўнасцю, так што нам трэба згуляць ідэальна і ў абароне, і ў нападзе.

Не ведаю, ці найлепшы гэта сезон у маёй кар'еры. З пункту гледжання вынікаў – можа быць. Мы прайгралі ўсяго двойчы. У нас моцная, сур'ёзная, матываваная каманда, якая мае пазітыўную атмасферу. Кожны робіць свой унёсак.

Цяпер усё добра. Нягледзячы на ўсе цяжкасці, мы знаходзімся ў добрым становішчы на гэтай стадыі сезона. Дзякуючы майстэрству футбалістаў мы змаглі выйсці на свой найлепшы ўзровень.

Мая матывацыя заўсёды высокая, бо мне падабаецца тое, што я раблю і дзе гэта я раблю. Мне падабаецца склад, падабаюцца гульцы ў маім распараджэнні.

Для «Рэала» Ліга чэмпіёнаў – гэта найважнейшае спаборніцтва, таму што ў ім мы дабіліся найбольшага поспеху. Мы будзем змагацца за перамогу ў турніры і пачнем з магутнага суперніка – «Лейпцыга», – сказаў Анчалоці.

Матч «Лейпцыг» – «Рэал» адбудзецца 13 лютага, пачатак – 23:00.