Усе навіны

Беларускі нападаючы «Тарпеда» Бялевіч: «Ці правалілі мы першы перыяд супраць СКА? Добрае пытанне. У мяне пакуль няма на яго адказу»

18 лютага, 23:04

Беларускі нападаючы хакейнага клуба «Тарпеда» з Ніжняга Ноўгарада Андрэй Бялевіч пракаментаваў паражэнне ад піцерскага СКА (3:4) у рамках КХЛ.

– Першы перыяд правалілі, потым выдатна згулялі другі, у трэцім вялі 3:1, што потым здарылася?

– Добрае пытанне. У мяне пакуль няма адказу. Мы ўжо заўтра будзем разьбіраць, што рабілі ня так.

– У вашай каманды чацвёртае запар паражэнне. Ці не цісне гэта псіхалагічна ўнутры калектыву, тым больш, напярэдадні плэй-оф?

– Шмат размаўляем наконт гэтага. Спрабуем абрацца з гэтай сітуацыі. Думаю, у любым выпадку прысутнічае нейкі ціск.

– Гэты сезон у вас лепшы па галах і ачках у КХЛ. У чым сакрэт, што менавіта ў гэтым сезоне вас прарвала? Раней больш за дзевяць галоў не было, зараз ужо адзінаццаць, раней максімум было васямнаццаць ачкоў, зараз ужо дзевятнаццаць.

– Складана сказаць. У гэтым сезоне тры месяцы таксама не забіваў і потым проста прарвала, і пайшла адна за адной.

– Засталося тры гульні да заканчэння рэгулярнага сезона і потым старт плэй-оф. Паспрабуеце зрабіць усё, каб дагнаць «Поўначсталь», якая вышэй у турнірнай табліцы?

– У нас цяпер у прыярытэце вярнуцца да сваёй гульні, знайсці яе. Дадаць ва ўсіх кампанентах, каб да плэй-оф быць гатовымі да ўсяго, – завіў Бялевіч.