Усе навіны

На сайце «Заглембе» каля прозвішчаў Хацкевіча і Залеўскага змясцілі БЧБ-сцягі замест чырвона-зялёных

19 лютага, 20:20

На сайце саснавецкага «Заглембе» змянілася прадстаўленне галоўнага трэнера Аляксандра Хацкевіча і спартыўнага дырэктара Міхаіла Залеўскага.

Раней побач з прозвішчамі беларускіх спецыялістаў стаялі эмблемы з чырвона-зялёнымі сцягамі, зараз – з бел-чырвона-белымі.

На дадзены момант «Заглембе» замыкае турнірную табліцу польскага Д2, маючы 11 ачкоў.