Усе навіны

Шыкаўка забіў мяч у чэмпіянаце Польшчы

19 лютага, 23:31

Беларускі нападаючы Яўген Шыкаўка вызначыўся голам у матчы чэмпіянату Польшчы супраць «Гурніка». Але «Карона», за якую гуляе «Шыкаўка», усё роўна прайграла (1:3).

Усяго ў сезоне ў беларускага нападаючага 3 галы і 1 асіст. «Карона» Шыкаўкі размяшчаецца на 15-м месцы з 18 каманд, не маючы ачковай перавагі над зонай вылету ў ніжэйшы дывізіён.