Усе навіны

«Баранавічы» падпісалі трох футбалістаў

20 лютага, 10:12

ФК «Баранавічы» падпісаў трох футбалістаў, паведамляе прэс-служба клуба.

Гэта два беларусы – 22-гадовы абаронца Аляксей Фірсаў і 18-гадовы брамнік Міхаіл Рудакоў, а таксама расійскі нападаючы Лінар Мухаметшын.

Фірсаў мінулы сезон пачынаў у брэсцкім «Дынама», правёўшы за клуб 9 матчаў ва ўсіх турнірах, а скончыў у «Нафтане», тройчы выйшаўшы на замену ў матчах вышэйшай лігі.

Брамнік Рудакоў правёў сезон-23 у «Жодзіна-Паўднёвым», згуляў 7 матчаў у другім дывізіёне, у якіх прапусціў 13 мячоў.

Папярэдняй камандай Мухаметшына была «Уфа» (Д3), за якую ў сезоне-2023/24 ён згуляў усяго два матчы, не адзначыўшыся ў іх дзейснымі дзеяннямі.