Усе навіны

Дзмітрый Сялюк: «Скрыпчанка настаяў на падпісанні Адэолы ў мiнскаe «Дынама»

21 лютага, 08:21
3

Футбольны агент Дзмітрый Сялюк пракаментаваў пераход паўабаронцы «Радзімы» Рэйманда Адэолы ў стан мiнскага «Дынама».

У аўторак хаўбэк падпісаў з чэмпіёнам Беларусі пагадненне на год. Раней Адэола на правах арэнды адыграў за «Гомель». У тым складзе футбаліст паспеў правесці 14 сустрэч у вышэйшай лізе, на яго рахунку тры галы і 6 асістаў.

«Мы даўжэй размаўлялі з «Радзімай», чым з «Дынама». Адэола вырашыў скасаваць кантракт з масквічамі па ўзаемнай згодзе, бо падаўжаць дамову мы не хацелі.

Трэнер сталічнага клуба пайшоў на пэўныя крокі, якія здзівілі мяне ў станоўчым плане. Скрыпчанка настаяў на падпісанні Адэолы.

Позна далучыўся да каманды? У Беларусі дастаткова доўгі падрыхтоўчы перыяд, плюс паўабаронца працаваў на зборах з «Радзімай». Плюс не трэба забываць, што да старту Вышэйшай лігі ёсць яшчэ месяц, ён паспее ўліцца ў калектыў. Адэола цалкам адаптаваны да мясцовага чэмпіянату, ён добра размаўляе на рускай. Хлопец камунікабельны, яго хутка прымуць», – заявіў Сялюк.

Нагадаем, упершыню за 19 гадоў чэмпіёнам краіны па выніках сезона стала мінскае «Дынама», серабро ўзяў «Нёман», бронзу – «Тарпеда-БелАЗ».