Усе навіны

Мікалай Шарстнёў: «Працуем над арганізацыяй двух таварыскіх матчаў зборнай Беларусі дома»

21 лютага, 13:21

Кіраўнік АБФФ Мікалай Шарснёў расказаў, што на тэрыторыі Беларусі летам могуць прайсці два спарынгі зборнай Беларусі.

Нагадаем, што з сакавіка 2022-га ўсе клубы і зборныя Беларусі могуць праводзіць дамашнія матчы выключна на нейтральнай тэрыторыі і без гледачоў на трыбунах. Такое рашэнне прынятае з-за вайны ва Украіне, якую з 24 лютага 2022 года працягвае Расія з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

– Мы занятыя рашэннем гэтага пытання, бо выдатна разумеем, як моцна нашы заўзятары засумавалі па праглядах міжнародных матчаў ужывую.

І я вельмі хачу, каб на гэтым этапе падрыхтоўкі нацыянальнай каманды, пры новым галоўным трэнеры, у нас была магчымасць правесці матч у Беларусі пры падтрымцы дамашніх трыбун. У сакавіку мы згуляем два таварыскія матчы за межамі нашай краіны – са зборнай Чарнагорыі ў Турцыі і ў гасцях з Мальтай.

А ўжо ў чэрвені заўзятары змогуць разлічваць на тое, што мы зможам згуляць на хатнім стадыёне – на дадзены момант мы працуем над арганізацыйнымі пытаннямі па правядзенні двух таварыскіх матчаў, – сказаў Шарснёў.