Усе навіны

Ямаль стаў самым маладым футбалістам у гісторыі ЛЧ, які згуляў у матчы плэй-оф – 16 гадоў і 223 дні

21 лютага, 23:15

Вінгер «Барселоны» Ламін Ямаль стаў самым маладым футбалістам у гісторыі раунда плэй-оф Лігі чэмпіёнаў.

Іспанец трапіў у стартавы склад каманды на першую гульню 1/8 фіналу супраць «Напалі» і згуляў на гэтай стадыі турніру ва ўзросце 16 гадоў і 223 дзён.

У бягучым сезоне Ямаль правёў ужо 34 матчы за каталонцаў, вызначыўшыся 5 галамі і 7 асістамі.

Калі Ламін заб'е «Напалі», то таксама стане самым маладым аўтарам гола ў ЛЧ – зараз рэкорд належыць Ансу Фаці (17 гадоў, 40 дзён).