Усе навіны

Дані Алвес прыгавораны да 4,5 года турэмнага зняволення за згвалтаванне дзяўчыны ў начным клубе

22 лютага, 12:20

Былы футбаліст «Барселоны» і зборнай Бразіліі Дані Алвес прыгавораны да 4,5 года турэмнага зняволення.

Бразілец прызнаны вінаватым у згвалтаванні дзяўчыны ў туалеце начнога клуба Барселоны, паведамляе Marca.

Бок абароны можа падаць апеляцыю на прысуд у Вышэйшы суд Каталоніі, затым – у Вярхоўны суд.

Са студзеня 2023 года Алвес знаходзіцца пад вартай па абвінавачанні ў згвалтаванні жанчыны ў начным клубе Sutton у Барселоне ў снежні 2022-га. 14 лістапада стала вядома, што суд завяршыў расследаванне.

Пракуратура патрабавала для футбаліста 9 гадоў пазбаўлення волі. Максімальнае пакаранне за згвалтаванне – 12 гадоў турэмнага зняволення.