Усе навіны

Памёр былы трэнер «Порту» Артур Жаржэ, які выйграў з клубам Кубак еўрапейскіх чэмпіёнаў

22 лютага, 15:12

Пасля працяглай хваробы памёр экс-трэнер «Порту» Артур Жоржэ. Яму было 78 гадоў.

Ён пачаў сваю кар'еру гульца ў «Порту». Таксама гуляў за «Акадэміку», «Бенфіку», «Белененсэш» і амерыканскі «Рочастэр».

У складзе «Бенфікі» 4 разы выйграваў чэмпіянат і двойчы Кубак Партугаліі. Двойчы станавіўся лепшым бамбардзірам лігі.

Найбольшых поспехаў у трэнерскай карʼеры дабіўся на чале «Порту», з якім выйграў Кубак еўрапейскіх чэмпіёнаў у сезоне 1986/87, а таксама тройчы перамагаў у чэмпіянаце Партугаліі.

Разам з «ПСЖ» Жоржэ па разе выйграў чэмпіянат і Кубак Францыі, з «Аль-Хілалем» – чэмпіянат Саудаўскай Аравіі і Кубак уладальнікаў кубкаў Азіі. Апошнім клубам, які трэніраваў Артур, быў «МК Алжыр» у сезоне 2014-15 гадоў.