Усе навіны

«Аякс», «Бруге», «Астан Віла», «Фіярэнціна» і яшчэ 12 клубаў выйшлі ў 1/8 Лігі канферэнцый

23 лютага, 08:40

Вызначыліся ўсе ўдзельнікі 1/8 фіналу Лігі канферэнцый сезона 2023/24.

Па выніках гульняў 1/16 фіналу ў наступны раўнд выйшлі «Макабі» Хайфа, «Аякс», «Дынама» Заграб, «Сервет», «Юніён», «Мольдэ», «Штурм» і «Алімпіякос».

Таксама ў 1/8 фіналу згуляюць 8 пераможцаў груп: «Ліль», «Макабі» Тэль-Авіў, «Вікторыя» Пльзень, «Бруге», «Астан Віла», «Фіярэнціна», ПАОК і «Фенербахчэ».

Лёсаванне 1/8 фіналу ЛК пройдзе 23 лютага. Першыя гульні – 7 сакавіка, у адказ – 14-га.