Усе навіны

Лёсаванне 1/8 фіналу ЛЕ: «Рома» згуляе з «Брайтанам», «Марсель» супраць «Вільярэала» і іншыя пары

23 лютага, 14:25

23 лютага ў Доме еўрапейскага футбола ў Ньёне адбылося лёсаванне 1/8 фіналу Лігі Еўропы.

У лёсаванні прынялі ўдзел 16 клубаў: восем каманд, якія занялі першыя месцы на групавым этапе, і восем пераможцаў стыкавых матчаў.

Пары 1/8 фіналу

«Ліверпуль» – «Спарта» Прага

«Марсель» – «Вільярэал»

«Рома» – «Брайтан»

«Бенфіка» – «Рэйнджэрс»

«Фрайбург» – «Вэст Хэм»

«Спортынг» – «Аталанта»

«Мілан» – «Славія» Прага

«Карабах» – «Баер»

Каманды з адной нацыянальнай асацыяцыі на гэтай стадыі сустрэцца не маглі.

Першыя матчы запланаваны на 7 сакавіка, матчы ў адказ пройдуць 14-га.

Пераможцы васьмі супрацьстаянняў выйдуць у 1/4 фіналу. Лёсаванне гэтай стадыі запланавана на 15 сакавіка. Для тых, хто прайграе, еўракубкавы сезон 2023/24 завершыцца.