Усе навіны

Андрэй Панюкоў: «Ніколі ў мяне не было праблемаў з алкаголем. У 18 у клубы хадзіў. А зараз навошта? Дома дупу памый, памперсы памяняй – і спаць»

23 лютага, 16:28

Расійскі нападаючы БАТЭ Андрэй Панюкоў запэўніў, што праблем з алкаголем у яго няма.

Усе трансферы барысаўчан па спасылцы.

– З-за мазырскай гісторыі за табой пайшоў шлейф, што ты алкаш і гуляшчы. Адкуль гэта ўвогуле пайшло?

– Беларусь – асабліва футбольная – маленькая вёска. Пукнуў – скажуць, абасраўся. Нехта падліў, нехта сказаў: «Так-так». І рэальна атрымаўся шлейф.

Прыйшоў у «Нафтане» да дырэктара. Той кажа, што ў іх умова, каб я не піў. Ды дзе я піў? Хтосьці мяне бачыў згашаным ці на лаўцы? Хтосьці бачыў, што я з гарэлкай ці віскаром скакаў-танчыў?

Ды ніколі такога не было. Патэлефануйце любому трэнеру майму ў Расіі, ніколі такога не было. Я ніколі не прыходзіў на трэніроўку з пахмелля ці з перагарам. Ніколі ў мяне не было праблем з алкаголем.

Па клубах ніколі не хадзіў. Так, у 18 год было. Патэнцаваць, дзяўчынкі. Але гэта маладосць. Што, мне дома сядзець? Ха-ха. А зараз, навошта мне хадзіць? Дома дупу памый, памперсы памяняй – і спаць, – сказаў Панюкоў.