Усе навіны

Каземіра: «Раналду прынёс мне шмат тытулаў, ён адзін з найлепшых футбалістаў усіх часоў»

23 лютага, 16:55

Паўабаронца «Манчэстэр Юнайтэд», а таксама былы партнёр Раналду па «Рэале» Каземіра распавёў аб стаўленні да Крышцiяну.

«Ён прынёс мне шмат тытулаў і галоў. Прыемна пагаварыць аб Крышы.

Сярод гульцоў майго пакалення ён сапраўды ў тройцы найлепшых. І, несумненна, адзін з лепшых футбалістаў усіх часоў», – сказаў Каземіра.