Усе навіны

«Жэніс» абвясціў пра пераход Волкава

23 лютага, 17:59

Экс-паўабаронца БАТЭ Сяргей Волкаў падпісаў кантракт з казахстанскім «Жэнісам».

У актыве Волкава 19 матчаў у вышэйшай лізе-2023, адзін гол і адна дзейсная перадача. Падрабязная статыстыка гульца тут.

Нагадаем, за «Жэніс» на правах арэнды выступае гулец БАТЭ Дзяніс Грачыха.

Каманда з'яўляецца дэбютантам прэм'ер-лігі Казахстана.