Усе навіны

Андрэй Панюкоў: «Калі гуляў за «Нафтан» са «Славіяй» Біёнчык напіхаў пацанам за тое, што са мной размаўлялі. Адэкватны чалавек? Лічу, не»

23 лютага, 23:46

Расійскі нападаючы БАТЭ Андрэй Панюкоў расказаў аб паводзінах галоўнага трэнера «Славіі» Івана Біёнчыка ў матчы з «Нафтанам» (2:2). Тады за навапалачан выступаў футбаліст і вызначыўся голам.

– Я з пацанамі са «Славіі» да гэтага часу на сувязі. Там шмат маіх сяброў. Калі я гуляў за «Нафтан» супраць «Славіі» ён [Біёнчык] напіхаў ім за тое, што са мной перад гульнёй размаўлялі. Гэта адэкватны чалавек? Лічу, не, – сказаў Панюкоў.