Усе навіны

Карым Бензема: «Усе, хто кажуць, што я хачу вярнуцца ў Еўропу – хлусы»

24 лютага, 17:17

Нападаючы «Аль-Іціхада» Карым Бензема абверг чуткі, што ён нібыта хацеў пакінуць клуб зімой.

«Я вярнуўся і цяпер мне лепей. Гісторыя наконт майго ад'езду не адпавядае рэчаіснасці, я шчаслівы ў Саудаўскай Аравіі.

У мяне няма ніякіх праблем з Гальярда. Усе, хто кажуць, што я хачу вярнуцца ў Еўропу – хлусы.

Я вельмі шчаслівы ў «Аль-Іціхадзе». Са свайго боку, у мяне няма ні з кім ніякіх праблем. Спытайце трэнера пра маю адсутнасць, я быў гатовы да збору ў Дубаі», – сказаў Бензема.

Нагадаем, 36-гадовы француз выступае за саудаўскі клуб з мінулага лета.

У гэтым сезоне на яго рахунку 10 галоў і 6 рэзультатыўных перадач у 20 матчах. Падрабязная статыстыка – тут.