Усе навіны
Вiдэа

Супрацоўнік «Беларусь 5» Мацкевіч: «Пуціла самы тэхнічны гулец Беларусі. Яго незабіты мяч у браму «Шальке» мог стаць самым прыгожым голам свету»

27 лютага, 09:07

Супрацоўнік тэлеканала «Беларусь 5» Сяргей Мацкевіч у эфіры праграмы «На мяжы фолу захапіўся гульнёй Антона Пуцілы, які завяршыў кар'еру ва ўзросце 36 гадоў.

– Антон Пуціла для мяне самы тэхнічны футбаліст суверэннага беларускага футбола. Так, былі Валянцін Бялькевіч, быў Аляксандр Глеб. Але я лічу, што тое, што рабіў Пуціла…

Ён самы тэхнічны. Іншага я не бачыў. Шкада, у нарэзку забітых мячоў не патрапіў незабіты. На маю думку, гэта была проста фантастыка. Калі б ён тады заляцеў у вароты «Шальке», то гэта мог бы быць самым прыгожым голам – 100% у свеце, Еўропы. Прынамсі за той год.

Падчас гульні, калі абыгрываеш аднаго, другога – чаму ідзеш абыгрываеш трэцяга, чацвёртага? Гэта рызыка, створкі, якія зачыняюцца ў каня? Проста ўзгадваю матч з «Шальке». Для мяне гэта да гэтага часу самы топавы момант. Гэта фантастыка, – сказаў Мацкевіч.