Усе навіны

Матч за Суперкубак Беларусі абслужыць брыгада Кургхелі

27 лютага, 14:02

Дэпартамент судзейства і інспектавання AБФФ абраў суддзяў, якія будуць працаваць на першым афіцыйным матчы сезона.

Гэтая гульня пройдзе 2 сакавіка на стадыёне «Шахцёр» у Салігорску. Сустрэнуцца ўладальнік Кубка Беларусі «Тарпеда-БелАЗ» і чэмпіёны краіны з мінскага «Дынама».

Каманды выведзе на поле судзейская брыгада на чале з Амінам Кургхелі.