Усе навіны

Іван Біёнчык: «Любы футбаліст «Славіі», які знаходзіцца на полі, гатовы рэалізаваць момант у любой гульні»

28 лютага, 19:25

Галоўны трэнер «Славіі» Іван Біёнчык даў каментар пасля таварыскага матчу з «Шахцёрам» (3:3).

«Гульня прайшла добра, і я, бясспрэчна, задаволены тым, як хлопцы дзейнічалі і ў першым тайме і ў другім. А незадаволены тым, што не рэалізавалі пенальці і прапусцілі тры мячы. Гэта зашмат нават для таварыскага матчу. У першую чаргу гэта следства індывідуальных памылак. У другім тайме на поле выйшлі хлопцы, якія на сённяшні дзень у меншай ступені гатовы гуляць, і да канца матчу яны «закіслі».

А ў цэлым настрой ад гэтага спарынгу добры. Была пазітыўная гульня, добрыя галы, добрая структура. Парадавала багацце мячоў. Менавіта гэта я і хачу бачыць – каб кожны гулец мог забіваць. На шчасце, гэтая тэндэнцыя ў нас мае месца быць. На працягу ўсяго падрыхтоўчага перыяду ў кожным матчы выдзяляюцца паўабаронцы, форварды і абаронцы. Па факце мы бачым, што любы футбаліст, які знаходзіцца на полі, гатовы рэалізаваць момант у любой гульні. І сённяшні матч гэта пацвердзіў.

Вядома, пэўныя тактычныя аспекты прыйшлося мадэляваць з улікам нашых кадравых праблем, такім чынам кампенсуючы якасныя страты. Аднак гэта ўсё папраўнае, усё рэалізуемае», – сказаў Біёнчык.