Усе навіны

Аляксандр Лукашэнка: «З бюджэта ніхто футбол фінансаваць не будзе»

29 лютага, 12:20
1

Аляксандр Лукашэнка падзяліўся меркаваннем аб беларускім футболе.

– Такі спорт народу не патрэбен. І з бюджэту ніхто гэта фінансаваць не будзе. Пра футбол я баюся нават казаць. Мы некаторыя каманды з суседніх дзяржаваў раней у футболе проста не заўважалі. А зараз?

Увогуле, мужыкі, так: сёлета не будзе па відах спорту прагрэсу значнага і нармальных паказчыкаў – на пасады і крэслы не разлічвайце. Разумейце мяне, як хочаце, – сказаў Лукашэнка.

На так званай нарадзе па развіцці спорту ў Лукашэнкі знаходзяцца кіраўнік АБФФ Мікалай Шарснёў, так званы міністр спорту Лукашэнкi Сяргей Кавальчук, непрызнаны МАК член НАК Беларусі, экс-кіраўнік Федэрацыі хакея Беларусі, які пакінуў пасаду ў 2021-м з-за пяцігадовага бана ІІХ ціск на падначаленых, які ў 2020-м знаходзіўся на Плошчы Перамен у момант нанясення смяротных пабояў мясцоваму жыхару Раману Бандарэнку, Дзмітрый Баскаў, віцэ-прэм'ер Лукашэнкі Ігар Петрышэнка, непрызнаны МАК кіраўнік НАК Віктар Лукашэнка.