Усе навіны

РПЛ: «Балтыка» Лісаковіча згуляла ўнічыю з «Сочы», «Дынама» без Кудраўца абыграла «Лакаматыў» і іншыя вынікі

3 сакавіка, 21:39

1-3 сакавіка прайшлі матчы каманд з беларускай прысутнасцю ў 19-м туры РПЛ.

1 сакавіка

«Крылы Саветаў» Ягора Карпіцкага і Кірыла Пячэніна гуляюць у гасцях у «Растова» (0:2). Карпіцкі правёў увесь матч на лаўцы, а Пячэнін выйшаў на поле на 83-й хвіліне.

2 сакавіка

«Арэнбург» Міхаіла Сівакова і Цімафея Мартынава згуляў унічыю з ЦСКА (1:1). Сівакоў правёў увесь матч на лаўцы запасных, Мартынаў не патрапіў у заяўку.

«Рубін» Аляксандра Мартыновіча згуляў унічыю з «Краснадарам» (1:1). Мартыновіч не патрапіў у заяўку.

«Урал» Віктара Ганчарэнкі, Ягора Філіпенкі, Уладзіслава Малькевіча, Валерыя Бачарова, Дзяніса Шчарбіцкага і Арцёма Канцавога гуляе ў гасцях у «Ахмата» беларускага галоўнага трэнера Міраслава Рамашчанкі (0:1). Малькевіч і Шчарбіцкі пачалі гульню на лаўцы, але першы выйшаў на замену на 80-й хвіліне. Філіпенка выйшаў на поле ў стартавым складзе, атрымаў жоўтую картку на 37-й хвіліне і быў заменены на 77-й хвіліне.

3 сакавіка

«Дынама» Андрэя Кудраўца абыграла «Лакаматыў» (2:1).

«Балтыка» Віталя Лісаковіча, Юрыя Кавалёва і Кірыла Капленкі згуляла ўнічыю з «Сочы» (0:0). Лісаковіч выйшаў на замену на 52-й хвіліне, на 79-й атрымаў жоўтую картку. Капленка пачаў гульню ў стартавым складзе, але быў заменены на 71-й хвіліне. Кавалёў правёў увесь мачт на полі.

Рэйтынг казiно

Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...