Усе навіны

Максім Скавыш: «Не ведаю, колькі буду яшчэ гуляць, але хацелася б нейкія прызы выйграваць»

1 сакавіка, 09:35

Гулец «Тарпеда-БелАЗ» Максім Скавыш разкрыў прычыны павяртання ў клуб.

– У гэтым сезоне «Тарпеда-БелАЗ» будзе ўдзельнічаць у еўракубках, таксама прэтэндуе адразу на некалькі трафеяў – гэта было галоўным стымулам для пераходу ў Жодзіна?

– Адным з вырашальных фактараў было тое, што каманда ставіць перад сабой вялікія задачы, калектыў баяздольны. І хацелася ў гэтым паўдзельнічаць, нейкія медалі павесіць. Я не магу сказаць, колькі яшчэ буду гуляць, але ў той жа час хацелася б, пакуль гуляеш, яшчэ нейкія прызы выйграваць.

– Ужо ў наступным матчы ў нас будзе шанц выйграць першы трафей у сезоне – гуляем Суперкубак з «Дынама», з якім настроем падыходзіце вы і з якім настроем падыходзіць каманда?

– Гэта наогул свята. Насамрэч ты гуляеш за тытул, перадсезонка скончылася, першая афіцыйная гульня, то бок гэта наадварот павінна матываваць, я лічу свята. Як толькі смак перамогі адчуеш, разумееш, што ён не дакучае. Заўсёды хочацца ўвесь час паўтараць, перамагаць, і нават калі заканчваеш кар'еру, хочацца ўспамінаць менавіта станоўчыя моманты, – сказаў Скавыш.