Усе навіны

Крывушэнка пра замену Панюкова ў перапынку: «Патрэбен быў свежы, хуткі нападаючы. Андрэй пакуль не гатовы на сто працэнтаў»

6 сакавіка, 21:59

Галоўны трэнер БАТЭ Ігар Крывушэнка распавёў пра замену Панюкова ў матчы з менскім «Дынама»

Замена Панюкова ў перапынку звязана з перастраеннем або прычына іншая?

– З перастраеннем. Патрэбны быў свежы, хуткі нападаючы. Андрэй жа пакуль не гатовы на сто працэнтаў. І ён гэта сам разумее. Ён стараўся, выклаўся. І момант быў добры. У дадзенай сітуацыі, калі трэба было перабудавацца і патрэбен быў нападаючы з іншымі якасцямі, і была выклікана замена, – сказаў Крывушэнка.