Усе навіны

Карла Анчалоці: «Магчыма, Куртуа і Мілітаа згуляюць у чвэрцьфінале ЛЧ»

7 сакавіка, 12:22

Галоўны трэнер «Рэала» Карла Анчалоці паведаміў, што Цібо Куртуа і Эдэр Мілітаа маюць шанцы згуляць у матчах 1/4 фіналу Лігі чэмпіёнаў.

«Магчыма, Куртуа і Мілітаа згуляюць у чвэрцьфінале ЛЧ. Гэта добрыя навіны», – сказаў 64-гадовы італьянец пасля матча ў адказ з «Лейпцыгам» (1:1, 2:1 па суме).

Нагадаем, абодва футбалісты ў жніўні мінулага года парвалі «крыжы».

Некалькі дзён таму яны вярнуліся да трэніровак у агульнай групе.

У адсутнасць бельгійца асноўным варатаром каманды стаў Андрэй Лунін, які выйграў канкурэнцыю ў Кепы Арысабалагі.

Апошні раз іспанец выходзіў у стартавым складзе яшчэ 21 студзеня.