Усе навіны

Холанд – Трэнту з «Ліверпуля»: «Знаходжуся ў «Ман Сіці» год і выйграў трэбл. Гэта прыемнае пачуццё, не думаю, што яно яму знаёма»

8 сакавіка, 10:20

Нападаючы «Манчэстэр Сіці» Эрлінг Холанд пракаментаваў словы абаронцы «Ліверпуля» Трэнта Аляксандэра-Арнольда пра тое, што трафеі мерсісайдцаў будуць азначаць больш для іх і іх фанатаў з-за фінансавай сітуацыі ў абодвух клубах.

«Яны («Ліверпуль» – заўв.) могуць казаць колькі заўгодна, ці ён (Трэнт – заўв.) можа казаць колькі заўгодна… Я не ведаю, чаму ён гэта робіць, але я не супраць.

Калі ён хоча так казаць, добра. Я знаходжуся тут год і выйграў трэбл. Гэта было даволі прыемнае пачуццё. Я не думаю, што яно яму знаёмае», – сказаў Холанд для Sky Sports.

«Манчэстэр Сіці» на дадзены момант займае 2-е месца ў АПЛ, адстаючы ад «Ліверпуля» на 1 ачко. 10 сакавіка каманды правядуць вочны матч на «Энфілдзе».