Усе навіны

Флік сустрэўся з Лапортай і абмеркаваў магчымую працу з «Барселонай»

10 сакавіка, 18:05

Былы трэнер «Баварыі» і зборнай Германіі Ханс-Дзітэр Флік сустрэўся з прэзідэнтам «Барселоны» Жаанам Лапортай, паведамляе Foot Mercato.

Указана, што перамовы добра прайшлі. З Флікам быў яго агент. Дамоўленасці пакуль няма – у «Барсе» яшчэ не вызначыліся наконт будучага трэнера.

Таксама адзначана, што кіраўніцтву «Барсы» прапанавалі кандыдатуру Масіміліяна Алегры, які зараз узначальвае «Ювентус». Але ён не з`яўляецца прыярытэтнай кандыдатурай. У клубе ёсць сумневы ў адносінах да яго.

59-гадовы Флік без працы з верасня мінулага года – тады ён быў звольнены са зборнай Германіі. На той момант каманда пацярпела 4 паражэнні і 1 раз згуляла ўнічыю ў 5 апошніх таварыскіх матчах.

Раней галоўны трэнер «Барселоны» Хаві паведаміў, што пакіне каманду ў канцы сезона. Каманда займае другое месца ў Ла Лізе. Табліца тут.