Усе навіны

Трэнер «Порту» Кансейсау: «Артэта абразіў маю сям’ю на іспанскай»

13 сакавіка, 10:40

Галоўны трэнер «Порту» Сержыу Кансейсау заявіў, што яго калега з «Арсенала» Мікель Артэта дапусціў абразу падчас матчу каманд у 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў, па выніках якога лонданскі клуб прайшоў далей (1:0, 4:2 пен.).

«Падчас гульні Артэта павярнуўся да [нашай] лавы запасных і абразіў маю сям'ю на іспанскай.

Я сказаў яму, што чалавека, якога ён абразіў, больш няма сярод нас.

Хай ён турбуецца пра трэніроўкi сваёй каманды, якая мае больш чым дастатковы патэнцыял, каб гуляць нашмат лепш», – сказаў Кансейсау.