Усе навіны

Зборная Беларусі па пляжным футболе ўзнялася на восьмае месца ў сусветным рэйтынгу

13 сакавіка, 15:40

Зборная Беларусі па пляжным футболе пасля ЧС у ААЭ ўзнялася на восьмае месца ў сусветным рэйтынгу.

Перад стартам мундыяля ў Дубаі зборная галоўнага трэнера Нікаласа Альварада размяшчалася на 16-м месцы.

Вышэй за беларусаў у рэйтынгу размясціліся зборныя Бразіліі, Італіі, Партугаліі, Расіі (ачкі і пазіцыя каманды замарожаныя), Іспаніі, Японіі, Ірана і ААЭ.