Усе навіны

Шарснёў пра непадпісаныя планы развіцця клубаў ЧБ: «Не ўяўляю, як можна выходзіць на працу, калі няма гадавога бюджэту»

14 сакавіка, 16:22

Кіраўнік АБФФ Мікалай Шарснёў расказаў аб праблемах з атрыманнем клубамі дзяржаўнай падтрымкі па ўказе Лукашэнкі.

– Няма належных норм рэалізацыі ўказа нумар 191 прэзідэнта аб дзяржпадтрымцы. Указ стаў празмерна зарэгуляваным, што прывяло да цяганіны.

У выніку рашэнне аб падтрымцы расцягваецца да красавіка-мая, што перашкаджае фармаваць дакладны бюджэт. На практыцы гэта прыводзіць да таго, што «Нафтан», «Слуцк», «Шахцёр» і «Тарпеда-БелАЗ» так і не змаглі скарыстацца адпаведным указам.

Некаторыя з іншых клубаў змаглі скарыстаць гэтую падтрымку толькі ў трэцім-чацвёртым кварталах. Праблема ёсць, і яе трэба рашаць.

Не ўяўляю, як можна выходзіць на працу 2-3 студзеня, калі няма гадавога бюджэта. Я ўвесь час працаваў на вытворчасці, і мне як вытворцу гэта не зразумела. Неабгрунтаваная цяганіна, па сутнасці, нівелюе дзяржаўную падтрымку спорту, значна зніжаючы яе эфектыўнасць. Плодзяцца запазычанасці, расце сацыяльная напружанасць, – сказаў Шарснёў.