Усе навіны

Буцько перайшоў у «Іслач»

14 сакавіка, 19:06

Нападаючы Аляксандр Буцько заключыў кантракт з «Іслаччу».

У жніўні мінулага года форварда запрасіла жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ», у складзе якога ён стаў бронзавым прызёрам вышэйшай лігі. Пасля гэтага ён прадстаўляў «Славію» Мазыр, аднак кантракт скасавалі па дамове бакоў.

Новы кантракт форварда разлічаны да канца сезона-2024.

Буцько – выхаванец «Нёмана», аднак гуляў толькі ў дублі. Таксама раней ён выступаў у першай ліге за «Ліду», «Астравец» і «Лакаматыў», а таксама «Чайку» з другой лігі.

Уся кар'ера 27-гадовага гульца сабрана тут.