Усе навіны

«Рэал» запланаваў таварыскія матчы падчас міжнароднай паўзы, каб праверыць кандыцыі Мілітаа і Куртуа

16 сакавіка, 09:37

Паводле інфармацыі Фабрыцыа Рамана, «Рэал» запланаваў таварыскія матчы падчас міжнароднай паўзы, каб праверыць кандыцыі Эдэра Мілітаа і Цібо Куртуа.

Анчалоці і медыцынскі штаб хочуць, каб абодва гульцы сапраўды вярнуліся на поле ў красавіку, але без усялякай рызыкі.

Нагадаем, футбалісты ў жніўні мінулага года амаль адначасова траўміравалі пярэднюю крыжападобную звязку. Да трэніровак у агульнай групе яны вярнуліся толькі на пачатку сакавіка.

У адсутнасць бельгійца асноўным варатаром каманды стаў Андрэй Лунін, які выйграў канкурэнцыю ў Кепы Арысабалагі.