Усе навіны

Ігар Крывушэнка: «Шасцюк прайграе канкурэнцыю ў БАТЭ»

16 сакавіка, 16:50

Галоўны трэнер БАТЭ Ігар Крывушэнка ацаніў перспектывы нападаючага каманды Аляксандра Шасцюка. Футбаліст у спарынгу за БАТЭ-2 вызначыўся голам у матчы з «Маладзечна» (2:4).

– Як пракаментуйце адсутнасць у заяўцы Аляксандра Шасцюка?

– Я размаўляў з Сашам, тлумачыў яму сітуацыю. Ён зараз трошкі прайграе канкурэнцыю і Панюкову, і Шведчыкаву. Браць яго каб ён сядзеў на лаўцы – няма сэнсу. Сёння наша другая каманда гуляла ў «Маладзечне», я папрасіў яго згуляць там для гульнявой практыкі.

Сказаў, што мы на яго разьлічваем. Але цяпер такая сітуацыя, што калі ён застанецца на замене – то ён не выйдзе, таму што па ратацыі «чысты» нападаючы нам не патрэбны, – сказаў Крывушэнка.