Усе навіны

Андрэй Панюкоў: «Калі мяч у сетцы – выдатна. Дажыць бы да матчу з «Нафтанам»

16 сакавіка, 17:56

Нападаючы БАТЭ Андрэй Панюкоў падзяліўся меркаваннем аб матчы з «Мінскам» (1:0). Футбаліст забіў адзіны мяч.

– Аб моцных і слабых баках будзе казаць галоўны трэнер. А я бачу толькі 1:0 і тры ачкі ў турнірнай табліцы, таму мне ўсё спадабалася.

Я нападаючы, калі мяч у сетцы – выдатна.

– Ці можна сказаць, што Ігар Крывушэнка зарадзіў вас пасля першага тайма?

– Вядома, і размова была ў перапынку, і карэкціроўкі, ды і хлопцы разумелі, што нам трэба.

– Ці складана было настроіцца на гульню пасля паражэння ад мінскага «Дынама»?

– Ніхто эмацыйна не асеў, усё нармальна. Адзінае, было фізічна цяжка, бо трэцяя гульня за дзесяць дзён. Дзякуй богу тры ачкі, 1:0.

– Якія чаканні ад наступнай гульні з «Нафтанам» у рамках другога тура вышэйшай лігі?

– Дажыць бы яшчэ да яе, тры тыдні ўсё ж такі. Рухаемся ад гульні да гульні, згуляем супраць майго любiмага «Нафтана», таму будзем настрайвацца, – сказаў Панюкоў.