Усе навіны

Гутар блізкі да пераходу ў «Іслач» (football.by)

16 сакавіка, 21:57

34-гадовы беларускі брамнік Аляксандр Гутар блізкі да заключэння кантракту з «Іслаччу». Пра гэта паведамляе football.by.

Нагадаем, пасля заканчэння мінулага сезона галкіпер пакінуў БАТЭ, у складзе якога правёў другую частку сезона. Гутар згуляў толькі ў адным матчы. Падрабязная статыстыка па спасылцы.

Гутар пасля пападання ў «чорны спіс» «мінспорту» прапусціў сезон-2022. У пачатку 2023-га выступаў за «Аксу». У другой яго палове падпісаў кантракт з БАТЭ, у складзе якога правёў 1 матч.

Улетку футбаліст паўдзельнічаў у пакаяннай прэс-канферэнцыі. У студзені быў дараваны рэжымнай «камісіяй».