Усе навіны

Андрэй Панюкоў: «Спарынг са «Славіяй» прапушчу. Буду назіраць з боку з шалікам БАТЭ»

17 сакавіка, 10:20

Расійскі форвард БАТЭ Андрэй Панюкоў расказаў пра свой удзел ў спарынгу са «Славіяй» падчас міжнароднай паўзы.

«Я яго прапушчу, займуся бегавой працай. Гэта агульнае рашэнне ўнутры каманды. Таму буду назіраць з боку – з шалікам БАТЭ», – сказаў Панюкоў.

Адзначым, што ў матчы з «Мінскам» у першым туры ЧБ Панюкоў забіў адзіны пераможны мяч у гульні на 52-й хвіліне. Гэта першы гол футбаліста ў складзе БАТЭ.