Усе навіны

Слесарчук пра трансферы: «Яны і павінны былі быць, але «Смаргонь» не змагла падпісаць пару футбалістаў»

19 сакавіка, 21:32

Галоўны трэнер «Смаргоні» Ігар Слесарчук распавёў пра трансферы і фінансавы стан клуба пасля паражэння ад мінскага «Дынама» (0:5) у першым туры ЧБ..

– Трансфернае акно яшчэ адкрыта. Ці плануюцца падпісанні?

– Так, плануюцца. Яны і павінны былі быць, але мы не змаглі, нажаль, падпісаць пару футбалістаў. Будзем знаходзіць і ўнутраныя рэсурсы, зразумела, што трэба ўлічваць з кім мы гралі. Паўтаруся, што гэта непрыемна. Гэта дэбют, які запомніцца сто працэнтаў. Гэта ўсяго толькі наша сёмая сустрэча, улічваючы спарынгі. У далейшым, думаю, мы пазбегнем такіх вынікаў, – сказаў Слесарчук.

З усімі трансферамі «Смаргоні» можна азнаёміцца тут.