Усе навіны

Прэс-служба БАТЭ пра Мартынава: «Надоўга ў Беларусі ён не затрымаецца»

20 сакавіка, 17:38

У прэс-службе БАТЭ пракаментавалі цікавасць маскоўскага «Дынама» да абаронцы барысаўскай каманды Аляксандра Мартынава.

– Мы не каментуем чуткі. Пры гэтым не выключаем, што на матч ФК «Мінск» – БАТЭ прыязджаў прадстаўнік маскоўскага «Дынама» і сачыў за Аляксандрам Мартынавым. Абаронца таленавіты, габарытны і надоўга ў Беларусі ён не затрымаецца, – заявілі ў прэс-службе клуба.