Усе навіны

«Рэал» і Лунін вядуць перамовы пра падаўжэнне кантракту

21 сакавіка, 16:50

«Рэал» і агент Андрэя Луніна Жоржэ Мендэш пачалі перамовы аб падаўжэнні кантракту клуба з украінскім брамнікам, паведамляе інсайдэр Фабрыцыа Рамана.

Клуб падрыхтаваў новы кантракт для Луніна. Бягучая дамова футбаліста з клубам заканчваецца ў чэрвені 2025 года. «Рэал» хоча, каб Андрэй застаўся.

Усё залежыць ад рашэння Луніна, ці ставіць подпіс пад новай дамовай, але клуб і трэнер давяраюць яму, пакуль чакаюць вяртання Куртуа.

25-гадовы ўкраінец у сезоне 2023/24 правёў 10 сухіх матчаў у складзе «Рэала», у астатніх 13 гульнях прапусціў 19 галоў. Падрабязная статыстыка тут.